Анонс мероприятия в Минске
Шаноўныя гледачы!
Відэааддзел РТБД працягвае дзяліцца з вамі свежымі запісамі вашых улюбёных спектакляў. Нам здаецца, што квіткі на спектакль (ды яшчэ і з, так бы мовіць, дастаўкай дадому) – выдатная ідэя для падарунка родным і блізкім! Перагледзець любімыя пастаноўкі або паглядзець іх упершыню зараз можна ў зручны для вас час!
У сакавіку і красавіку прапануем вам спектаклі «Адамавы жарты» і «Вецер шуміць у таполях»!
Спектакль «Вецер шуміць у таполях» (запіс 2025 года)
камічная трагедыя
Цягам жыцця галоўныя героі – ветэраны вайны, якія знаходзяцца перад “тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход!
Ці змогуць Густаў, Фернан і Рэнэ зберагчы шчырасць, жыццялюбства, каханне і адвагу перад крокам у вечнасць?..
Камічная трагедыя французскага драматурга Жэральда Сіблейраса ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева – гэта філасофская гісторыя, складзеная з успамінаў, шкадаванняў, мараў і жартаў, напоўнена светлым сумам, дасціпнасцю і іроніяй.
Рады быць вашымі праваднікамі ў свет #сапраўдныхэмоцый, анлайн і афлайн. Дзякуй, што застаяцеся разам з РТБД!