Аўтар: Надзея Птушкіна
Жанр: Трагіфарс у дзвюх частках
Рэжысёр: Таццяна Траяновіч
Пераклад: Юрый Траяновіч
Сцэнаграфія: Валянціна Праўдзіна
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Харэограф: Валерый Султанаў
Прэм’ера: 27 верасня 2019
Працягласць: 1г. 40хв. з антрактам
“Новы спектакль РТБД “Вар’ятка” –
гэта калі вельмі смешна, а потым “прыбівае” і не адпускае колькі дзён.
Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку,
але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі.
Калі жыць у сучаснасці немагчыма,
таму што мінулае замясціла яго цалкам,
а ў будучыню глядзець страшна.
Калі “ненармальным” ў нейкі момант
можа аказацца кожны з нас”.
Рэжысёр Т.Траяновіч
Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, “чыстая дробязь”. Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усё навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?