Анонс мероприятия в Минске
Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч, Сяргей Ашуха
Кампазітар: Віктар Кісцень
Пераклад з рускай мовы: Вольга Бабкова
Тваё імя Эльза, і ўсё сваё жыццё ты пражываеш нібы чужое. Тваё імя Эльза, і нават сваякі не могуць правільна вымавіць тваё сапраўднае прозвішча — Блюментрост. Тваё імя Эльза, і ты заўсёды апранаешся ў шэрыя і чорныя строі. Але зараз ты ідзеш па вясковай вуліцы ў ружовай сукенцы і ў туфліках на абцасах, бо імя тваё — Эльза! Гісторыя пра сустрэчу і каханне людзей, якая асвяціла рэшту іх жыцця і напоўніла яго небывалымі і незнаёмымі раней пачуццямі. Кожны мае права на сваю лесвічку да Неба.