Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна.
Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення…
Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава Жанр: песня ў адной дзеі Рэжысёр: Яўген Карняг Мастак: Таццяна Нерсісян Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава Прэм’ера: 17 лютага 2022 года Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін
Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна. Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення… Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру. “Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступіць менавіта гук.
У ролях: Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева Арцём Курэнь Ганна Семяняка Максім Брагінец Дзмітрый Давідовіч Вераніка Буслаева Сяргей Арцёменка Аляксандр Ніканенка Мікіта Чабатар Уладзіслаў Віленчыц
Event organizer
ГУ Республиканский театр белорусской драматургии, №100220213