Анонс в Минске
Аўтар: Мікалай Гогаль
Жанр: містычная трагікамедыя
Рэжысёр: Сяргей Фядотаў
Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Сяргей Фядотаў
Кампазітар: Аляксандр Пантыкін
Пераклад: Марыя Пушкіна
Прэм’ера: 17 снежня 2022 года
Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзь яно тэатральным ці картачным – азарт застаецца азартам!
У містычнай трагікамедыі “Махляры” рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.
Гледачы змогуць пагрузіцца не проста ў свет містыкі, але і адчуць на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.
Гатовыя да спектакля, у якім усё – містыка, і містыкі, у якой усё – рэальнасць? Тады чакаем вас у РТБД!
Ролі выконваюць:
Іхараў – Алесь Ніканенка
Суцяшальны Сцяпан Іванавіч – Максім Карасцялёў
Швохнеў Пётр Пятровіч – Уладзіслаў Віленчыц
Палкоўнік Кругель – Сцяпан Краўчук
Глоў Міхал Аляксандравіч – Ігар Сідорчык
Глоў Аляксандр Міхалыч – Арсеній Луцкі
Замухрышкін Псой Стахіч – Віктар Багушэвіч
Аляксей, карчомны слуга – Сяргей Шымко
Продолжительность: 2 часа 10 минут с антрактом
Возрастное ограничение: 16+