BezKassira использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Понятно
💥Падчас экскурсіі мы пазнаёмімся з канцэпцыяй ідэальнага горада, якую савецкія архітэктары імкнуліся ўвасобіць у пасляваенным Мінску. 💥Знойдзем адсылкі да антычнай спадчыны, уважліва разгледзім дэкаратыўныя элементы будынкаў і ўбачым, што архітэктура можа быць вельмі шматслоўнай. 💥Пагаворым аб тым, што такое савецкі мадэрнізм, і навучымся бачыць у ім прыгажосць. 💥Акрамя таго, пройдземся па самым сучасным квартале Мінска, дзе ўбачым, як можна далікатна ўвасабляць глабальныя архітэктурныя ідэі ў, здавалася б, ужо сфарміраванай гарадской прасторы. 💥А ў якасці бонуса пабачым неагатычны храм пасярод шчыльнай савецкай забудовы і даведаемся жыццесцвярджальную гісторыю яго з'яўлення.
👩🎓Суправаджае: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.