Подождите, идет загрузка данных
message-container
52bb0f6bf0.png
Заказ билетов
+375(29) 117-62-17 +375(17) 203-84-04
пн-пт с 9-00 до 18-00

Пакуль абвешчаны шорт-ліст у намінацыі «Адкрыцьцё году».

У намінацыю «Адкрыцьцё году» трапляюць тыя выканаўцы, якія сёлета ўпершыню заявілі пра сябе ўсур’ёз. Пры гэтым яны могуць працаваць ня першы год, але трапіць у намінанты можна толькі адзін раз (у другой намінацыі «Гурт году» намінавацца можна бясконцую колькасьць разоў). Сьпіс намінантаў складае рэдакцыйная рада парталу TuzinFM. Улічваецца: творчая актуальнасьць і арыгінальнасьць, наяўнасьць студыйных запісаў і музычных відэа, актыўнасьць у сацсетках, канцэрты, удзел у конкурсах і фэстывалях, супольная праца зь іншымі гуртамі. Важным крытэрам зьяўляецца таксама наяўнасьць беларускамоўных песень у рэпэртуары выканаўцы.

«Адкрыцьцё году» па вэрсіі TuzinFM называецца з 2007 году. Тады ім стаў рок-праект Пятра Ялфімава — PitBull, у 2008 – Tlusta Lusta, пасьля The Toobes (2009), Akute (2010), Паліна Рэспубліка (2011), «Людзі на балоце» (2012). Узнагароду на прэміі «Героі году» атрымлівалі: Hurma (2013), Leibonik (2014), Pauline (2015), Intelligency (2016).

Сёлета на «Адкрыцьцё» намінуюцца 5 гуртоў (выканаўцаў):

Восем гуртоў увайшлі ў шорт-ліст намінацыі «Гурт году» на прэміі парталу TuzinFM «Героі году».
Пры вызначэньні намінантаў на «Гурт году» улічваецца шэраг складнікаў, сярод якіх да ўвагі найперш бярэцца творчая і мэдыйная актыўнасьць: рэлізы, гастролі, сольныя канцэрты, удзел у фэстах, актыўнасьць у сацсетках, посьпех у чартах. Ну, і вядома, арыгінальнасьць і актуальнасьць. Намінавацца на «Герояў» у адрозьненьне ад «Адкрыцьця» можна бясконца. Наяўнасьць беларускай мовы ў песьнях зьяўляецца пажаданым, але не вызначальным крытэрам.

Падрабязнасьці - на TuzinFM

Канцэрт «Героі году» адбудзецца 12.12.2017 у Macho club (комплекс «Журавінка», вул.Янкі Купалы, 25). Пачатак у 19.00. Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93.

Кошт квіткоў:  

Першыя 20 на танцпляц – 10 руб.

Першыя 20 за столік – 15 руб.

Да абвяшчэньня ўдзельнікаў канцэрту (27.11) – 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (столік)

Папярэдне – 20 руб. (танцпляц), 25 руб. (столік)

На ўваходзе – 25 руб. (танцпляц), 30 руб. (столік) – пры наяўнасьці