песня ў адной дзеі 16+
Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна.
Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення…
Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.
“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступіць менавіта гук.
Аўтары – Яўген Карняг, Каця Аверкава
Жанр – песня ў адной дзеі
Рэжысёр – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
Дзякуй, што застаецеся разам з РТБД у розных фарматах - гэта сапраўдная каштоўнасць для кожнага з нас!
Нагадаем, што 31 сезон мы распачнем 23 жніўня спектаклем "Пачупкі". Будзем рады бачыць вас у нашай залі!