Event the event в Minsk
ПАЧУПКІ
16+
Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава
Жанр: песня ў адной дзеі
Рэжысёр: Яўген Карняг
Мастак: Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава
Прэм’ера: 17 лютага 2022 года
Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін без антракту
Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна.
Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення…
Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.
“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступае менавіта гук.
У ролях:
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Арцём Курэнь
Ганна Семяняка
Максім Брагінец
Дзмітрый Давідовіч
Вераніка Буслаева
Алесь Ніканенка
Уладзіслаў Віленчыц
Дзяніс Аўхарэнка
Максім Карасцялёў
Юлія Гружэўская/Юлія Лазоўская
Спектакль “Пачупкі” ў верасні 2022 г. атрымаў дыплом “За лепшы музычна-пластычны спектакль” на XXVI Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), а таксама стаў лепшым спектаклем XVI Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@rt.кантакт» па версіі прафесійнага журы ў сакавіку 2023 г. (“Залатая маска”).