Анонс мероприятия
Вашыя любімыя і доўгачаканыя героі Каляд вяртаюцца: Каза, Чорт, Дзед і Баба неверагодна сумуюць без любімых госцейкаў. Надыйшоў час збірання цукерак, але для гэтага спатрэбіцца прайсці шэраг традыцыйных выпрабаванняў і, канешне, патанчыць-паспяваць. Толькі такія Каляды адпавядаюць высокаму ўзроўню дукорскіх калядоўшчыкаў.
Сустракаемся 16, 17, 23, 25, 30 снежня, 2, 6, 7, 13, 14 студзеня ў Дукорскім маёнтку.
Пачатак у 15:00.
Папярэдні запіс не патрэбны, удзел уваходзіць у кошт квітка.
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.
Дзеці 7-18 год - 10 рублёў.
Дарослыя - 20 рублёў.
Даведкі: +375(44)707-77-64, +375(33)357-77-64.