Event the event в Minsk
Рамяство і мастацтва з’яўляюцца часткай культуры, адлюстраваннем жыццёвага ўкладу. Гэта справядліва і для шэдэўраў, натхнёных рэлігійна-філасофскімі сталымі канструкцыямі, і для твораў, створаных у першую чаргу для бытавых мэт. Паколькі і ў простых рэчах праяўляецца пэўная тэхналогія і майстэрства выканання, уласцівыя дадзенаму этапу культуры, і канстанты яе (культуры) светапогляду.
У звычайных рэчах (шырмы, вазы, сервізы і касцюм) праяўляецца дух народа і сацыяльныя асновы. За гэтымі прадметамі мы бачым твар чалавека, які іх стварыў, або акружыў сваё жыццё імі. Рэчы, якія суправаджалі нас пры жыцці, нясуць у сабе адбітак нас саміх.
Выстава заклікана адлюстраваць бытавыя аспекты жыцця традыцыйнага Кітая, яго разнастайнасць і сутнасць.
У экспазіцыю ўключаны больш за 80 твораў з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усходу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, выкананых у розных тэхніках (разьба па дрэве, лакавы роспіс, фарфор, вышыўка). Часавы дыяпазон прадстаўленых на выставе прадметаў ахоплівае перыяд XVII-XXI ст.
Шэраг экспанатаў наведвальнікі ўбачаць упершыню.
У рамках выставы пройдуць лекцыі і майстар-класы.
Выстава «Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая» будзе экспанавацца з 11 красавіка па 1 чэрвеня 2025 г. у выставачным корпусе (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, зала 1).
Куратар выставы — Тупчыенка Багдана Мікалаеўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Время работы: панядзелак, серада, пятніца — нядзеля з 11:00 да 19:00, чацвер з 13:00 да 21:00, аўторак — выходны дзень
Вход:Дарослыя:
28,00 руб. — галоўны і выставачны корпус
10,00 руб. — толькі галоўны корпус
20,00 руб. — толькі выставачны корпус
Льготны квіток для дарослых (у першы панядзелак месяца):
7,00 руб. — галоўны і выставачны корпус
2,50 руб. — толькі галоўны корпус
5,00 руб. — толькі выставачны корпус
Навучэнцы і студэнты (дзённая форма навучання):
14,00 руб. — галоўны і выставачны корпус
5,00 руб. — толькі галоўны корпус
10,00 руб. — толькі выставачны корпус
Инфолиния:+375 17 397 01 63
+375 29 377 78 19