Event the event in Vitebsk
Пастаноўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне — заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Аляксандр Бармак.
Пераклад на беларускую мову — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пятро Ламан.
Касцюмы — Святлана Макаранка.
Пластыка і харэаграфія — Ульяна Ацясава.
Памочнік рэжысёра — Кацярына Мураўёва.
У ціхім маёнтку, удалечыні ад высокага свету і шыкоўных дам, адпачываюць закаранелыя бабылі-гусары — маёр, ротмістр, паручнік Эдмунд і капелан. Але спакой будзе для іх нядоўгім, бо ў госці прыязджаюць тры сястры маёра з вельмі інтрыгоўнымі намерамі. Адна з іх хоча выдаць сваю дачку Сафію замуж за брата-маёра, які амаль на сорак гадоў старэйшы за юную красуню. Сафія, у сваю чаргу, закаханая ў Эдмунда. У іх спее план угаварыць маёра пагадзіцца на вяселле, а ў апошні момант падмяніць яго на паручніка.
Лёгкая, вытанчаная, лірычная камедыя напоўнена тонкім гумарам, смешнымі сітуацыямі, бяскрыўднымі інтрыгамі. Артысты-коласаўцы пакажуць гледачам, што такое шляхетнасць і мужнасць, сяброўства і самаахвяраванне, забыты дух рыцарства і гусарства, уменне кахаць і захапляцца жанчынай, а калі трэба — бараніць яе гонар.
У 2025 годзе камедыі знакамітага польскага драматурга Аляксандра Фрэдры споўнілася 200 гадоў.
Жанр: Музыкальный, Театральный
Длительность: 2 г 30 хв з антрактам
Стоимость билетов:15,00 — 25,00 руб.
Возрастное ограничение: 16+