Спектакль «Чорная панна Нясвіжа»
Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта — Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці — захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.