BezKassira.by uses cookies for full functionality and improvement of the service. By continuing to use our website, you agree that we can place cookies.Accept
Жанр: cатырычная камедыя Аўтар: Мікалай Матукоўскі Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў Мастак па касцюмах:Марына Алекна Мастак па святле:Сямён Давыдзенка Прэм’ера:16 студзеня 2019 Працягласць: 2 г. 20 хв. з антрактам
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы. Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца… Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак? Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у РТБД на спектаклі “Мудрамер”!
Ролі выконваюць: Міністр узгадненняў – Андрэй Дабравольскі Першы намеснік Міністра – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч Другі намеснік Міністра – Уладзіслаў Віленчыц Нюра – Анастасія Баброва, Наталля Халадовіч Мурашка – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў Залівака – Уладзіслаў Ноздрын, Максім Паніматчанка Бабуля – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель