BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Закрыть
У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці.
Поделиться с Друзьями
Анонс мероприятия в Минске
Кошт аднаго занятка – 20 BYN: https://bezkassira.by/dzcyachyklyub-zanyatkzdzetkam-5494/
Абанемент на чатыры заняткі – 65 BYN. Адмысловы плюс абанемента ў тым, што можна абраць любыя цікавыя заняткі для вашых дзетак, а таксама прапускаць заняткі ў адным месяцы і далучыцца ў любы момант. Пажадана мець зручную вопратку і зменны абутак для дзіцяці.
Расклад заняткаў:
9 лютага — Прыгожае слова (З дапамогай гульняў пазнаёмімся з дзеткамі, даведаемся, што значыць іх імя, распавядзем пра сябе, свае характары, намалюем свае асацыяцыі да беларускіх словаў, паўдзельнічаем у трэнінзе-гульні — уводзіны ў тэатр, а таксама паслухаем казку ды паабмяркоўваем, што ж такое сяброўства)
16 лютага — Беларускі кракадзіл (Згуляем у кракадзіла - пакажам жэстамі пэўны прадмет. Павучымся ўважлівасці і канцэнтрацыі на кароценькіх гісторыях. Паспрабуем адчуць сябе жывёлкамі. Намалюем любімую істоту. Зробім тэатральныя эцюды пра жывёлак)
23 лютага — Разумею эмоцыі (Адкуль з’яўляюцца і як праяўляюцца эмоцыі? Як іх разумець? Пакажам мімікай і намалюем сваю эмоцыю ў дадзены момант. Пагуляем і паробім тэатральныя эцюды, прысвечаныя эмоцыям і станам чалавека)
2 сакавіка — Гісторыя фарбы (Згуляем у “Жэст", на развіццё памяці і маторыкі, даведамся, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы. Навучымся маляваць адным колерам. Пазаймаемся тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі)