Анонс фестиваля в Дукоре
13 ліпеня святкуем Дзень нараджэння маёнтка гучна і шырока! Па традыцыі фэста вандруем па значных эпохах гісторыі маёнтка: ад часоў першага ўзгадвання ў XVI ст. да буйнага росквіту XIX ст.
ПРАГРАМА*
13.00 – урачыстая сустрэча гасцей з жывой музыкай і шляхецкім пачастункам;
13.30 – гульні і забавы ад Пана маршалка;
13.30 – батлейка «Пан Твардоўскі»;
14.00 – вітанне ваяроў XIX ст., дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;
14.30 – свецкая культура XIX стагоддзя: танцавальныя выступы і майстар-клас па танцах;
15.00 – конны выступ ад клуба «Залатая шпора»;
15.30 – гульні і забавы ад Пана маршалка;
15.30 – батлейка «Пан Твардоўскі»;
16.00 – музычны выступ і майстар-класс па танцах;
16.30 – уладкаванне войскаў, палявога лагера ды воінскі рыштунак XIX ст.;
17.00 – свецкая культура XIX стагоддзя: майстар-клас па бальных танцах;
17.30 – конны выступ ад клуба «Залатая шпора»;
18.00 – фінал свята.
* у праграме магчымы змены
Удзел уваходзіць у кошт білетаў. Папярэдні запіс не патрэбны.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра-аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.
БІЛЕТЫ:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 20 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з инваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Пакажыце падпіску касіру пры ўваходзе.
ЗА АСОБНУЮ ПЛАТУ ДАСТУПНЫЯ: арэнда домікаў і лазні, пракат лодак і катамаранаў, катанне верхам і ў брычцы, вяровачны гарадок, сярэднявечны цір.
На свята арганізаваны трансфер. Падрабязнасці чакайце неўзабаве.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).