Анонс мерапрыемства ў Мінск
Людзі, якія прадчувалі бяду. Людзі, якія жылі ў няведанні, разгубленасці, бяссіллі. Людзі, перад якімі кожны дзень паўставаў адзін і той жа выбар, які на самой справе быў выбарам без выбару. Людзі вёскі Хатынь.
Што мы ведаем пра іх? Якімі яны былі, як жылі, як ставіліся адзін да аднаго, да наваколля, што адчувалі напярэдадні трагедыі, аб чым думалі, гутарылі, з чым прачыналіся і засыналі? Калі б яны маглі нам нешта сказаць… То што б гэта было?
“Хатыня” – а менавіта так сваю вёску называлі мясцовыя – гэта гісторыя людзей, якія жылі з прадчуваннем “большай бяды”…
Аўтар інсцэніроўкі – Аляксандр Бародка
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Бародка
Мастак-пастаноўшчык – Марына Алекна
Узроставыя рэкамендацыі: 12+
Прэм’ера: 11 ліпеня 2024 года
Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту