Альфа-банк – аплата банкаўскімі картамі ажыццяўляецца праз ЗАТ "Альфа-Банк". Да аплаты прымаюцца карты міжнародных плацежных сістэм VISA, MasterCard, плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.
WebMoney Transfer – гэта сістэма анлайн-плацяжоў, якая таксама з'яўляецца асяроддзем для вядзення электроннага бізнесу. Каб стаць удзельнікам сістэмы WebMoney Transfer, неабходна ўсталяваць на сваім кампутары, КПК або мабільным тэлефоне кліенцкі інтэрфейс, зарэгістравацца ў сістэме, атрымаўшы пры гэтым WM-ідэнтыфікатар - унікальны нумар карыстальніка. Працэс рэгістрацыі таксама прадугледжвае ўвод персанальных даных і пацвярджэнне іх дакладнасці праз сэрвіс WM-атэстацыі. Кожны карыстач мае WM-атэстат - лічбавае пасведчанне, складзенае на падставе прадстаўленых ім персанальных дадзеных. Тарыфы: увод сродкаў у сістэму - 0%; транзакцыі ўнутры сістэмы - 0,8%, але не менш за 0,01WM; вывад сродкаў з сістэмы - згодна з тарыфам агентаў.
EasyPay – плацежная сістэма, прызначаная для ажыццяўлення хуткіх плацяжоў, надзейны і хуткі спосаб перадачы грошай у інтэрнэце і з дапамогай SMS-паведамленняў. EasyPay дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Сістэма электронных плацяжоў WEBPAY™ – гэта магчымасць правесці аплату за Ваш заказ, выкарыстоўваючы пластыкавую картку VISA або MasterCard.
Звяртаем Вашу ўвагу, што любая інфармацыя, перададзеная Вамі пры здзяйсненні транзакцый праз плацежную сістэму WEBPAY™, лічыцца канфідэнцыйнай і не падлягае разгалашэнню. Атрыманне і апрацоўка канфідэнцыйнай інфармацыі ажыццяўляецца выключна ў сістэме электронных плацяжоў WEBPAY™.
Перадача дадзеных адбываецца ў абароненым рэжыме па пратаколе SSL з асіметрычным алгарытмам шыфравання і ключом у 2048 біт. Пры гэтым выключаецца любая магчымасць перахопу канфідэнцыйнай інфармацыі. Дадзеныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе і захоўваюцца толькі на спецыялізаваным сэрвэры сістэмы WEBPAY™.
iPay – сістэм мабільных плацяжоў. Выкарыстоўваючы сродкі са свайго асабовага рахунку ў сетцы МТС, Вы можаце набываць любыя тавары і паслугі! Карыстальнікам Сістэмы iPay можа стаць любы абанент МТС фізічная асоба са станоўчым балансам рахунку МТС, нумар тэлефона якога не заблакаваны.
Сістэма "Разлік" – Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Адзінай Разліковай і Інфармацыйнай Прасторы (АІС АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. (сайт сістэмы - www.raschet.by, тэлефон кантакт-цэнтра - 141) Сістэма "Разлік" дазваляе зрабіць аплату ў любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт -банку, касе банкаў, з дапамогай мабільнага банкінгу і г.д. (поўны пералік пунктаў банкаўскага абслугоўвання). Вы можаце аплаціць нашы тавары/паслугі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Калі Вы здзяйсняеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік" (АРІП).
У каталогу сістэмы «Аплата АРІП» -> раздзел «АРІП» -> «Квіткі, Латарэі -> Білетныя аператары» -> у форме, якая з'явілася, неабходна пазначыць нумар замовы і прытрымлівацца інструкцый сістэмы.