BezKassira.by выкарыстоўвае файлы cookie для працы і ўдасканалення сэрвісу. Падрабязней пра гэта можна даведацца на старонцы інфармацыі пра файлы cookie (файлах cookie). Націскаючы «Прымаю» ці працягваючы выкарыстоўваць сайт, вы пагаджаецеся, што мы можам размясціць файлы cookie.Прымаю
Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…
Інсцэніроўка паводле твораў: Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча Жанр: камедыя Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў Харэаграфія: Вольга Скварцова Прэм’ера: 21 ліпеня 2010 Працягласць: 1 г. 45 хв. з антрактам
Аўтэнтычны, легкі спектакль. Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт… У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.
Ролі выконваюць: Саўка – Аляксандр Ніканенка Марыся – Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова Магрэта – Ганна Анісенка Чорт – Уладзіслаў Ноздрын