Анонс мероприятия в Минске
традыцыі 12 сьнежня партал TuzinFM.by узнагароджвае адкрыцьцё году ў беларускай музыцы і найлепшы гурт ды адзначае дзень народзінаў. Сёлета музычнаму парталу спаўняецца 15 гадоў.
TuzinFM.by («Тузін Гітоў») стартаваў у 2003 годзе з мэтаю прасоўваньня беларускай (перадусім беларускамоўнай) музыкі. На старонках парталу можна знайсьці інфармацыю пра песьні, альбомы і кліпы айчынных выканаўцаў і фірмовыя чарты, якія пастаянна абнаўляюцца. Акром таго партал ініцыюе культурныя праекты. Сярод самых яркіх – «Тузін.Перазагрузка», «Тузін.Немаўля», «Радыё Тузін», «Засьпявай», «Belsat Music Live», «(Не)расстраляныя» ды іншыя.
Штогод у адзін і той жа дзень – 12 сьнежня – TuzinFM ладзіць асаблівы канцэрт. Апошнія пяць год ён праводзіцца ў фармаце музычнай прэміі, на якой называюцца адкрыцьцё і найлепшы гурт году на меркаваньне рэдакцыі. У розныя часы адкрыцьцём былі Паліна Рэспубліка, Hurma , Leibonik, Paulinn, Intelligency, Mikita, а найлепшым гуртом абвяшчаліся Akute, Re1ikt, Dzieciuki, «Крамбамбуля», Vuraj, TonqiXod.
Галоўнае адкрыцьцё ў беларускай музыцы ў 2018 годзе паводле вэрсіі TuzinFM – Nürnberg.
Гурт насамрэч зь Менску, але рэальна іх дэбютны рэліз выйшаў у Нямеччыне. Яны выдаюць песьні на MC, відэа здымаюць на VHS і фатаграфуюць на стужку. У інтэрвію для TuzinFM музыкі заявілі, што іх цікавіць дэпрэсіўны стан і ўнутраная барацьба, а натхняе шэрае навакольле і ўсеагульная стома.Пост-панк гурт зь Менску распачаў актыўную дзейнасьць пад канец лета 2017 году, выдаў дэбютны EP на бэрлінскім D.I.Y-лэйбле, іх песьня «Лёс» трапіла на касэтны зборнік «Russian Tour 3» францускага лэйблу Belka Records, а пашыранае выданьне беларускамоўнага EP выйшла на CD на расейскім лэйбле Sierpen Records. Музыкі далі з два дзясяткі канцэртаў, у тым ліку двойчы ў Маскве, у Віцебску сыгралі на разагрэве ў Akute, а ў сталіцы двойчы былі ў супорце «Петли пристрастия», трапілі ў фінал конкурсу «Басовішча-2018». Нядаўна Януш Пятрэнка і Алег Савуцін пабывалі ў студыі Belsat Music Live. У жывым сэце яны ўпершыню зайгралі некаторыя творы з альбому «Skryvaj», які толькі што пабачыў сьвет.
TuzinFM палічыў найлепшым беларускім гуртом 2018 году Nizkiz. Сёлета магілёўскія музыкі зьбіралі поўныя залі практычна ва ўсіх гарадах у межах свайго беларускага туру, а на канцэрт у Менску квіткі на тысячную залю скончыліся яшчэ за месяц да канцэрту, давялося рабіць дадатковы канцэрт, на які таксама квіткі былі раскупленыя імгненна. Былі і пасьпяховыя сольнікі ў іншых беларускіх гарадах, а таксама ў Маскве і Піцеры. Каманда таксама перамагла ў беларускім адборы ды выступіла на найбуйнейшым украінскім фэсьце Atlas Weekend, а таксама стала госьцем вялікіх беларускіх опэн-эйраў LidBeer i Viva Braslav. З рэлізаў — два шыкоўныя сынглы: «Интроверт» і «Люстэрка». Над апошнім музыкі працавалі разам з партугальскім прадусарам Даніэлем Кардозам. На «Люстэрка» і на найлепшы гіт-2017 на TuzinFM «Небясьпечна» сёлета выйшлі кліпы. «Небясьпечна» ўжо мае больш каля 300 000 праглядаў.
Менавіта яны выступіць з жывым сэтам на 15-годзьдзі «Тузіна» 12 сьнежня ў прасторы Lo-Fi Customs (вул.Кастрычніцкая 16/3, уваход з боку р.Сьвіслач праз чорную брамку, пад’езд з надпісам «Dvor», другі паверх). Таксама ў канцэрце возьмуць удзел аўтары найлепшага альбому на меркаваньне слухачоў TuzinFM MorkvoЦвет, а яшчэ – упершыню! – адзін з заснавальнікаў беларускага року Ігар Варашкевіч зайграе ды-джэй сэт! Весьці канцэрт будзе Максім Жбанкоў.
Квіткі каштуюць 20 руб., у дзень мерапрыемства на ўваходзе – 25 руб.
Відэа з ранейшых прэміяў
2012
2013
2014
2015
2016
2017