Анонс мероприятия в Минске
⚡️«Крумкачы» запускаюць продаж абанементаў на сезон-2022
Выбірай адну з картак заўзятара і пачні вандроўку па Мінску разам з «Крумкачамі»! 🤩
Картка заўзятара «Траецкае прадмесце» - для тых, хто хоча падтрымаць любімы клуб на полі.
«Траецкае прадмесце» - для тых, хто шмат чаго бачыў у сваім жыцці і яго мала чым можна ўразіць. Мы разумеем, што з такімі заможнымі людзьмі трэба гаварыць на мове гандлю. На месцы, дзе наш горад пачаўся, немагчыма мерыць усё мелкімі катэгорыямі. Таму нашая прапанова такая – сустрэчы з мінчукамі на стадыёне на дамашніх матчах, гульнявая цішотка, каб кожны ведаў, да каго ісці і з кім весці справы, магчымасць трэніровак з камандай, можам таксама сабрацца на вячэру – нам прыемна будзе з такім паважаным чалавекам утульна пасядзець. А самае галоўнае - магчымасць выйсці на поле ў складзе «Крумкачоў» у афіцыйным матчы.
❗️Картка заўзятара «Траецкае прадмесце» дае магчымасць:
- наведваць ўсе дамашнія матчы «Крумкачоў» (другая ліга, кубак Беларусі, кубак Мінска)
- атрымаць сезонную цішотку каманды адным з першых
- правесці трэніроўкі з камандай і выйсці на поле ў афіцыйным матчы
- атрымліваць запрашэнні на тымбілдынгі каманды
- зніжка ў фаншопе клуба 7%
КУПІЦЬ КАРТКУ ЗАЎЗЯТАРА, НІЧОГА НЕ ПРАПУСЦІЦЬ І ПЕРАМАГАЦЬ РАЗАМ!