BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Понятно
«Франты i Моднiцы. Майстэрства краўцоў i мода гараджан» - фотография в старинных костюмах
Шаноўныя наведвальнікі! У помніку гарадской архітэктуры "Дом з вул. Вызвалення, 4 г. Мінска" з'явілася ўнікальная магчымасць на хвілінку стаць часткай жыцця старасвецкага горада. Вы не проста разглядаеце экспанаты — вы можаце прымерыць дакладныя рэканструкцыі адзення сярэдзіны XIX ст.! Мужчынскія цыліндры і крылаткі (верхняе безрукаўнае адзенне з накідкай на плечы) , а таксама жаночыя шляпкі — выбірайце на свой густ!
Прымерце вобраз — і адразу адчуеце сябе героем даўніх часоў, быццам перанесліся ў мінулае на некалькі імгненняў. Гэта шанц перажыць сапраўдны дух эпохі, зрабіць незвычайныя фотаздымкі і адчуць гэтую непаўторную атмасферу.