Подождите, идет загрузка данных
10e0d4c30e.jpeg

Захапляльная гісторыя беларускага тэатра – сама па сабе і драма, і трагедыя, і камедыя. Як і адкуль узяліся на Беларусі акторы і рэжысёры, чым і як зараблялі на пражыццё, дзе ў Менску можна было сустрэць сапраўдную зорку сусветнай сцэны і пры чым тут прыгажуні ў бігудзі – пра гэта і не толькі пра гэта пагаворым на літаратурным сняданку. 

Каб падрыхтавацца да яго, кожны ўдзельнік прынясе праграмку аднаго з беларускіх спектакляў, наведанных апошнім часам, і распавядзе свой крытычны досвед.

Літаратурны сняданак правядзе Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг "Дзень святога Патрыка", "Гасцiнiца Бельгiя" і інш.

Есть вопросы?