Анонс мероприятия
Каляды ў Дукорскім маёнтку!
У атмасферы 200-гадовага зімовага маёнтка ўсебакова пазнаёмімся з каляднымі традыцыямі беларусаў, сустрэнемся з каляднымі героям і самі прымерым іх ролі, увязем на памяць самаробнае святочнае ўпрыгожанне. З гульнямі і танцамі пакалядуем у хаце Дзеда Мароза, які не пакіне каляднікаў без адмысловых пачастункаў. Скончым вандроўку катаннем на санях або ў брычцы (у залежнасці ад надвор’я).
Працягласць экскурсіі: 1.5-2 гадзіны.
Пасля экскурсіі можна самастойна наведаць браму XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтра-аўто і Дуб жаданняў.
У кошт уваходзіць таксама аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і рамесных майстэрнях у 12.00 (запіс не патрэбны).
Экскурсія будзе адбывацца: 19.12.2026-20.12.2026, 25.12.2026-27.12.2027, 07.01.2027, 09.01.2027-10.01.2027.
Пачатак: 13:30 і 15:00
Набыць квіткі можна толькі на bezkassira.by. Колькасць білетаў абмежаваная.
Кошт:
- 45 BYN;
- дзеці да 6 гадоў - бясплатна.
Працуем з 10:00 да 17:00 (аў-пт) і 18:00 (сб-ндз). Панядзелак - выходны.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км ад Мінска).
Падрабязнасці на dukora.by