Анонс мероприятия в Минске
29 лістапада 2024 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выставы «Дарога да міру», падрыхтаванай у межах міжнароднага супрацоўніцтва, якое рэалізуецца паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля (г.Масква).
Праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вайна пакінула пасля сябе незагойныя раны. Боль ад іх перадаецца праз пакаленні, ён і цяпер адчуваецца ў сэрцах нашчадкаў. Перажытыя, пераасэнсаваныя і выкладзеныя на паперы літаратарамі-франтавікамі падзеі вайны натхнілі мастачак Наталлю Раманаву і Кацярыну Ірхіну на стварэнне аўтарскіх літаратурна-мастацкіх інсталяцый.
Героі выставачнага праекта — пісьменнікі, якія прайшлі дарогамі вайны і пакінулі бясцэнныя літаратурныя сведчанні: Андрэй Платонаў, Булат Акуджава, Васіль Быкаў, Веніямін Каверын, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Міхаіл Зошчанка, Віктар Астаф’еў, Віктар Някрасаў і Канстанцін Сіманаў. Іх творы вылучаюцца праўдзівасцю вопыту і шчырасцю перажыванняў. Гэта гісторыі аб выжыванні і мужнасці, маральным выбары і гонары, сяброўстве і здрадзе, геройстве і дзезерцірстве. Выстава ўяўляе сабой своеасаблівую мазаіку, сабраную з літаратурных апісанняў і дзённікавых запісаў, ваенный падзей і ўспамінаў франтавікоў, архіўных фотаздымкаў і дакументаў.
Дзевяць аўтарскіх інсталяцый — прасторавых вобразаў, дапоўненых фрагментамі мастацкіх твораў і фактамі біяграфій пісьменнікаў, прапануюць новы пагляд на знаёмыя старонкі літаратуры і гісторыі.
Выстава на рускай мове. Будзе цікава аматарам літаратуры, гісторыі, мастацтва.
Мастакі: Наталля Раманава, Кацярына Ірхіна.
Куратар з боку Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — Ірына Князева.
Выстава будзе дзейнічаць з 29 лістапада 2024 па 11 мая 2025 года.