Event the event в Minsk
Шаноўныя гледачы!
Відэааддзел РТБД працягвае дзяліцца з вамі свежымі запісамі вашых улюбёных спектакляў. Нам здаецца, што квіткі на спектакль (ды яшчэ і з, так бы мовіць, дастаўкай дадому) – выдатная ідэя для падарунка родным і блізкім! Перагледзець любімыя пастаноўкі або паглядзець іх упершыню зараз можна ў зручны для вас час!
У сакавіку і красавіку прапануем вам спектаклі «Адамавы жарты» і «Вецер шуміць у таполях»!
Спектакль «Адамавы жарты» (запіс 2025 года)
камедыя
Аўтэнтычны, легкі спектакль.
Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…
У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.
Рады быць вашымі праваднікамі ў свет #сапраўдныхэмоцый, анлайн і афлайн. Дзякуй, што застаяцеся разам з РТБД!