Анонс концерта в Дзержинске
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі "Спадчына" запрашае на святкаванне свайго 40-гадовага юбілею!
Ад ласкавых берагоў Заходняй Дзвіны да шумных лясоў Палесся - наш ансамбль правядзе вас па сцежках, дзе гучаць родныя напевы беларускай старонкі.
Госці святочнай праграмы: Аляксандр Балотнік, кампазітар, спявак, аўтар-выканаўца; народны сямейны гурт "Суседзі" і народны ансамбль народнай песні "Карагод" Дзяржынскага Цэнтра культуры.
Далучайцеся да падарожжа па музычнай спадчыне Беларусі!