Анонс в Могилеве
Узроставы цэнз: 16+
Жанр: народны лубок
Рэжысёр-пастаноўшчык: Каміля Хусаінава
Сцэнічная прастора: Каміля Хусаінава
Музычнае афармленне: Ігар Бычкоў, Каміля Хусаінава, Алена Крыванос
Харэограф: Дзмітрый Мураўёў
Тэксты песень: Алена Крыванос
Памочнік рэжысёра: Віталія Каралёва
Працягласць: 1 гадзіна
Прэм’ера 30, 31 студзеня
1942 год. Беларуская вёска, акупаваная нямецкімі войскамі. У адным з дамоў гэтай вёскі жыве сям’я пастуха Цярэшкі: яго жонка Паліна, нявестка Надзейка і малодшы сын Валодзька. Паліна — галава сям’і. Мір і парадак у хаце — на яе плячах. Яна прымае рашэнні ў складаных сітуацыях, не дазваляе хаосу вайны пракрасціся ў іх жыццё. Паліна — генерал сям’і, і, здавалася б, усё пад яе кантролем… Пакуль Цярэшка не прыносіць вестку аб тым, што яго прызначылі старастам і цяпер ён будзе служыць нямецкаму ўраду.
«Трыбунал» — п’еса, у якой перамяшаны грубы народны гумар і высокія драматычныя моманты, шум жыцця і цішыня смерці, смех і слёзы. Тое, што чалавек можа пераадолець, і тое, дзе ён бяссільны.
Ролі выконваюць:
Цярэшка — Вадзім Арціменя
Паліна — Галіна Лабанок, Наталля Калакустава
Галя — Марыя Рудакова, Вольга Мацюшка
Зіна — Дар’я Логвін, Дар’я Трусава
Надзея — Вераніка Бурко, Ганна Шмат
Валодзька — Аляксандр Зянькоў
Сырадоеў — Данііл Самкнулаў, Аляксандр Мацюшка
Камендант — Уладзіслаў Страхаў, Максім Чарнюк
Насця — Кацярына Кондалева, Ірына Дунчанка
Смерць — Алена Крыванос
Жыхары вёскі — народны артыст РБ Рыгор Белацаркоўскі, Аляксандр Ільінскі, Алена Камянкова, Ілона Ганчарова, Марыя Касцючэнка, Вікторыя Шатава, Аляксандр Мацюшка, Данііл Самкнулаў, Наталля Калакустава, Галіна Лабанок, Вольга Мацюшка, Марыя Рудакова, Дар’я Трусава, Дар’я Логвін, Ганна Шмат, Вераніка Бурко, Максім Чарнюк, Уладзіслаў Страхаў, Ірына Дунчанка, Кацярына Кондалева
Кошт білета: 15р./12р.60 к./11р.30к./10р.20к