Анонс мероприятия в Минске
РТБД пакажа спектаклі-"абсалютныя хіты" ў відэафармаце!
З 16 лютага па 16 сакавіка вы зможаце паглядзець спектаклі "Бетон", "Тры Жызэлі", "Адэль" і "Белы анёл з чорнымі крыламі" на bezkassira.by пры набыцці квітка.
А таксама спектакль "Сталіца Эраўнд" на нашым ютуб канале: https://youtu.be/ozgdXjOvH-E
Спектакль "Тры Жызэлі" - драма.
Простая і адначасова складаная гісторыя рэальнага жыцця францужанкі Жызэль Купэс, прыгожай і моцнай жанчыны.
Жызэль нарадзілася і вырасла ў Парыжы, але па волі лёсу большую частку свайго жыцця правяла ў беларускай вёсцы Карзуны. Аб чым марыць маладая Жызэль, захопленая балетам, што адчувае дарослая Жызэль Купэс, адарваная ад Радзімы, аб чым шкадуе (і ці шкадуе?) сталая Жызэлька ў атачэнні сваіх вясковых суседзяў?..
У пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні.
Запрашаем вас да прагляда і жадаем, каб #сапраўдныяэмоцыі заўсёды былі разам з вамі!