Подождите, идет загрузка данных

Анонс мероприятия


Згубная страсць, насланне, зацямненне або проста жарт жыцця — як толькі крытыкі і чытачы не абазначалі знакамітую аповесць Томаса Мана. Выбітны нямецкі пісьменнік сапраўды стварыў тэкст-таямніцу, дзе кожны мае магчымасць даць сваю версію падзей. І тым цікавей размаўляць пра гэты твор, які, акрамя ўсяго, насычаны шматлікімі сэнсамі, сімваламі аўтэнтычнай эпохі і з'яўляецца яскравым прыкладам мадэрнісцкай літаратуры.

"Смерць у Венецыі" — гэта незвычайны, цікавы лабірынт з чалавечых пачуццяў і памкненняў. Галоўнае пытанне: а што на выхадзе і ці існуе ён увогуле?

Запрашаем на літаратурны сняданак, прысвечаны аповесці Томаса Мана "Смерць у Венецыі". Прапануем прачытаць гэты твор у перакладзе на беларускую мову, які выйшаў у выдавецтве "Янушкевіч". Абмеркаванне аповесці таксама будзе весціся па-беларуску. Прыняць удзел могуць усе жадаючыя з любым узроўнем валодання беларускай мовы ці нават без усялякага практычнага вопыту.

Вядучы сустрэчы — Міхал Сергяенка — кніжны аглядніклітаратурны блогер.

Организатор:  Клуб интеллектуального досуга «Факультатив».

Есть вопросы?