BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Закрыть
Хопіць «новых драм», хопіць драматызаваць. Сучасная драматургія – гэта складана і сур’ёзна. Але часам над ёй можна і пасмяяцца, бо ў сучасных п’есах столькі іроніі, што прыйшоў час паіранізаваць і над гэтым.
Запрашаем на «Новадрамаўскі аганёк» – свята сучаснай драмы, капуснік Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога вы не толькі адпачнеце, але і даведаецеся пра закуліснае жыццё драматурга. Фрагменты спектакляў, музычныя і драматычныя нумары – маладыя аўтары і рэжысёры, запрошаныя «зоркі» створаць незабыўную атмасферу.
У новае жыццё з сучаснай драматургіяй. Вясна – гэта добры пачатак!