Анонс мероприятия в Минске
Драматург: Ігар Сідарук
Рэжысёр: Яўгенія Давідзенка
Ролі выконваюць: Павел Паўлюць, Мікалай Варабей, Кацярына Сiрыўля, Дэвід Разумаў, Караліна Патапенка, Паліна Дабравольская.
Мастак: Ірына Банькоўская
Кампазітар: Стас Чэхоўскі
Працягласць: 1 г. 20 хв.
Ігар Сідарук – адзін з першых аўтараў новай плыні беларускай драматургіі. «Галава» – казка абсурду, якую ён напісаў ў 1990 годзе. Ужо ў 1992 годзе п’еса была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Галоўны персанаж п’есы Галава дае вельмі неадназначныя парады героям, якія апынуліся ў чатырох сценах. Куды бяжыць Бежанка і што шукае Шукальнік, чаму Сіротке не хапае ежы, а яе сусед заўсёды ходзіць з дзвярыма? Ў гэтым глядач мусіць разабрацца сам, але ў абсурдзе таксама ёсць логіка. Гісторыя набывае выразнае развіццё.
Эскіз спектакля – «правобраз» спектакля, які дэманструе рэжысёрскае вырашэнне п’есы. Часткова гатовая, але пры гэтым цэласная для ўспрымання пастаноўка.
Яўгенія Давідзенка – рэжысёр Цэнтра беларускай драматургіі, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (курс Віталія Катавіцкага). Рэжысёр шматлікіх сцэнічных чытанняў і эскізаў спектакляў на незалежных і дзяржаўных пляцоўках, у тым ліку РТБД. Рэжысёр спектакля «Deja vu» у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча. Актрыса ў спектаклі «Джыма Морысана няма».