Event announcement
Жаданне знайсці “сапраўднага мужчыну” не дае спакою Сяброўцы галоўнай гераіні спектакля.
Галоўная гераіня, жанчына неардынарная і летуценная, за што і атрымала прозвішча Паэтэса, да гэтых пошукаў не прыкладае аніякіх намаганняў.
Але сяброўка гарыць жаданнем зрабіць жыццё паэтэсы “як у ва ўсіх нармальных людзей”, таму на кватэры гераіні праходзіць як бы сваеасаблівы “касцінг” на сапраўднага мужчыну, на якім і адбываецца барацьба ўзнёслага з пабытовым.
Калі ўлічыць, што спектакль ставіць заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, вядомы рэжысёр Віталь Баркоўскі, то эмацыянальнае і эстэтычнае задавальненне ад гэтай камедыі гледачу гарантавана.