Анонс мероприятия в Минске
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Прэм’ера: 10 красавіка 2020
Працягласць: 2 г. 40 хв. з антрактам
Куды каціцца свет? Што не так з сучасным грамадствам?
Дзіўна, але гэтымі ж пытаннямі задаваўся Аляксандр Астроўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя ад імя свайго персанажа Жадава ў п’есе “Даходнае месца”. Прайшло амаль паўтары стагоддзі, а пытанні застаюцца актуальнымі.
У кожнага чалавека свае жыццёвыя прынцыпы. Адзін выбірае грошы, фінансавы дабрабыт, багацце. Другі – багацце душэўнае, сумленнасць, адказнасць, гонар. У кожнага свая выгада ад такога жыццёвага выбару, свой профіт. Але хто выйграе?
А калі да гэтых каштоўнасцяў дадаць каханне? Ці маем мы права рабіць другога чалавека заложнікам свайго рашэння, альбо павінны ісці на кампраміс дзеля кахання?