Event the event в Minsk
19 кастрычніка (субота) 2024 года а 15 гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё творчая сустрэча з Ірынай Гаспадарскай у межах выставы «П’еса для пэндзля»
Ірына Гаспадарская cкончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт па спецыяльнасці «мастак-тэхнолаг» (прамысловы дызайн). З 2024 г. член Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць». З 1995 г. актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і калектыўных выстаў, быў арганізаваны шэраг персанальных выстаў.
Галерэя «Цэнтр» прадстаўляе персанальную выстаўку Ірыны Гаспадарскай «П’еса для пэндзля» у якой аб’яднаны жывапіс і графіка аўтара апошніх год.
Выстаўка «П’еса для пэндзля» спалучае два вялікія цыклы і фарміруецца творамі на якіх прысутнічаюць алегарычныя выявы персанажаў, падобных на герояў лялечнага тэатру (Каламбіны, Феі, П’еро, Прынцэсы і інш.) і карцінамі з адлюстраваннем умоўнай прасторы для разгортвання «мастацкага дзеяння».
Сюжэты работ падаюцца знаёмымі, персанажы звязаны з казачнымі сюжэтамі, але не з’яўляюцца непасрэднымі ілюстрацыямі. Героі карцін быццам бы пазіруюць для парадных партрэтаў, аб’яднаных у серыю. Творы Ірыны Гаспадарскай можна аднесці да своеасаблівага жанру фэнтэзі ў жывапісу: аўтар перапрацоўвае міфалагічныя і казачныя матывы, але больш канцэнтруецца не на наратыўным баку, а на візуальных характарыстыках герояў, або на адлюстраванні асяроддзя для «п’есы» стварае своеасаблівыя дэкарацыі з гарадскімі матывамі.
У сваіх абстрактных працах аўтар адчувае сабе больш разняволена і шукае выяўленчую формулу для такіх паняццяў як вада, паветра, музыка космасу і інш.
Манеру мастака характарызуе дэкаратыўнасць бачання, схільнасць да стварэння складаных фактур, мастацкае скажэнне прапорцый.
Працы Ірыны Гаспадарскай натуральным чынам ствараюць вакол чалавека атмасферу тэатральнай пастаноўкі. Апынуўшыся перад карцінамі глядач атрымлівае магчымасць быць у глядзельнай залі і назіраць захапляльны спектакль са свету ўспамінаў і казак.
Запланаваныя мерапрыемствы:
19 кастрычніка 15.00 творчы вечар мастачкі (уваход вольны)
2 лістапада 15.00 аўтраскі агляд па выставе (кошт — уваходны квіток у галерэю)
Выстава працуе з 16 кастрычніка па 10 лістапада 2024 г.