РТБД аб'яўляе "месяц класічных твораў" у відэа-фармаце.
З 6 красавіка па 6 мая ў вас будзе магчымасць яшчэ раз пабачыць вашы ўлюбёныя спектаклі нашага тэатра:
"Каласы пад сярпом тваiм" У.Караткевіча - бясплатна на ютуб-канале тэатра: https://youtu.be/BEf515z4Uvo
"Раскiданае гняздо" Я. Купалы https://bezkassira.by/raskidanae-gnyazdo-11312/
"Пелікан" А.Стрындберга https://bezkassira.by/pelikan_1617694810-11311/
"Партрэт" М.Гогаля https://bezkassira.by/partret_1617694193-11310/ - пры набыццi квiтка.
Спектакль "Партрэт" - гэта фарс, гэта трагедыя, гэта ГОГАЛЬ!
Кожны творчы чалавек хаця б аднойчы ў жыцці сутыкаўся з няпростым выбарам:прысвяціць сваё жыццё таму, дзеля чаго ты быў народжаны, раскрыццю свайго таленту і служэнню высокаму, альбо паддацца спакусе багацця і ўцех.
«Партрэт» – гэта фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака і яго жыццёвага выбару.