Анонс мероприятия в Минске
Мы прапануем нашым удзельнікам далучыцца да прэміяльных тэкстаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэта будуць паэтычныя і празаічныя кнігі, у розныя часы ўганараваныя літаратурнымі прэміямі альбо ўвайшоўшыя ў шорт-лісты. Мы паспрабуем зразумець спецыфіку прэміяльнай літаратуры, сінхранізаваць уласныя ўражанні ад тэкстаў з выбарам журы, скласці ўласныя даўгі і кароткі спісы і вызначыць пераможцу сярод пераможцаў. Таксама чакаюцца сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі і выдаўцамі прэміяльнай літаратуры.
Тэма першага сняданака — «Падмуркі прэміяльнага чытання: тэкст, чытач, журы, аўтар».
На гэтай сустрэчы мы пазнаёмімся з асноўнымі прэміяльнымі накірункамі сучаснай беларускай літаратуры, абмяркуем канцэптуальнае адрозненне прозы, паэзіі, перакладаў, фікшн і нон-фікшн з пункту гледжання прэміяльнага дыскурса, а таксама пачнем хуліганіць у адносінах да дыскурсаў, падмуркаў і канцэптаў.
Вядучая сустрэчы — Ганна Севярынец — педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.
Организатор: Клуб интеллектуального досуга «Факультатив»