Анонс мероприятия в Минске
РТБД прапануе разам акунуцца ў настальгію!
З 18 мая па 18 чэрвеня мы пакажам светлыя, цудоўныя, яркія спектаклі з нашага відэаархіва.
Гэтыя спектаклі, на жаль, ужо не пабачыць на нашай сцэне, але дзякуючы відэафармату, можна з радасцю іх узгадаць.
Спектакль "Нязваны госць" мы прапануем паглядзець бясплатна на нашым ютуб-канале: https://youtu.be/d1kAeWsyKtI.
А спектаклі "Фінт-Круазэ", "Нямое каханне", "Бегчы з Эльсінора альбо Гамлет навыварат" і "Дажыць да прэм'еры" вы можаце ўбачыць, набыўшы квіток на сайце bezkassira.by
Трымаемся разам на хвалі #сапраўдныхэмоцый !
"Нямое каханне". Музычны праект.
Дзеянне адбываецца ў модным начным клубе. Юнак Ілля, які ўвесь час праводзіць за пультам ды-джэя ў начным клубе «Чорны квадрат», піша музыку і марыць сустрэць сваю адзіную і непаўторную. Але амаль штодня ён бачыць кактэйль з цынізму, абыякавасці, фальшывых усмешак.
Свет набывае іншыя адценні, калі Ілля заўважае сціплую дзяўчыну Насцю, якая працуе прыбіральшчыцай і таемна піша вершы. Яна ўмее слухаць, чуць, адчуваць, але не размаўляць…
Спектакль «Нямое каханне» – тэатральны эксперымент, мікс з танцавальных і вакальных нумароў у выкананні артыстаў тэатру і запрошаных зорак. У праекце прымаюць удзел творчыя калектывы «Дыліжанс-jazz», SKVO’S DANCE COMPANY, цыганскае шоу «АЛЮР», эпатажная MA$HA і іншыя выканаўцы.