Подождите, идет загрузка данных

Уважаемые зрители!

Мероприятие "Народный альбом" , запланированное на 16.04.2020 г. 

ПЕРЕНОСИТСЯ НА

16.12.2020г.
Все Билеты действительны на новую дату без изменения стоимости.

Если ваши жизненные планы не предусматривают посещение концерта в декабре месяце – вы можете сдать нам билеты, в любой период до даты нового концерта.

Возврат осуществляется в «Театрально-концертной кассе», ул.Калинина, 5. Просим нас заранее информировать по тел. +375 33 6555596, +375 29 6555596, так как мы тоже сейчас сидим дома.


 

Акуніцеся ў атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў з «Народным альбомам»!

 

Як гэта быць «пад прыгнётам панскім» альбо «чакаць на рускія танкі», кахаць кантрабандыста ці быць шпіёнам? Героі самага народнага мюзікла сучаснай Беларусі – «Народнага альбому» – чакаюць вас 16 красавіка ў канцэртнай залі «Prime Hall», каб праспяваць гісторыю Беларусі 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

 

«Народны альбом» – гэта супольны музычны праект вядомых беларускіх музыкаў, у якім завершаваў жыццё звычайных жыхароў Заходняй Беларусі паэт Міхал Анемпадыстаў. Канцэрт-мюзікл атрымліваў «Рок-карону», дзесяць гадоў быў пад забаронай у Беларусі і гучна вярнуўся на вялікую сцэну спачатку ў залі Падляскай оперы ў Беластоку, а затым 20-годдзе праекту аншлагам адзначылі ў Мінску. Найлепшыя моманты шоу глядзіце 

 

Шоу мусіць працягвацца, а таму запрашаем у Prime Hall заспяваць разам з артыстамі хіты «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогію пра Казіка і Юзіка, а таксама на біс выклікаць «Простыя словы».

 

16 красавіка ствараць атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў на сцэне будуць вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, гурт «Яблочный Чай»; квартэт «Aquarelle quartet» ды іншыя музыкі.

 

Канцэрт-падзея пачнецца а 20-й гадзіне ў «PRIME HАLL» (Мінск  пр. Пераможцаў, 65).

 

Квіткі:

Танцпляц – 45 BYN

Месцы за столікамі і на сектарах – ад 55 BYN

 

Інфалінія: +375 33 6555596; +375 17 395 05 65

Есть вопросы?