Паспрабуем разабрацца ў сакраментальным школьным пытанні: дык што ж такога ёсць у вершах Янкі Купалы, што яго лічаць нацыянальным геніем? Альбо гэта проста ад безвыходнасці – маўляў, іншых жа няма?
Ці заўсёды Купала пісаў пра мужыка, жнейку, жалейку і “хто там ідзе”?
Хто быў зацікаўлены ў тым, каб мы і па сёння задаваліся непрыемнымі пытаннямі пра найпершага са сваіх паэтаў?
Літаратурны сняданак правядзе Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг "Дзень святога Патрыка", "Гасцiнiца Бельгiя" і інш.