Event announcement in Минск
З 01 снежня 2023 года ў мастацкай галерэі «VILNIUS» бібліятэкі № 18 (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 55) пачне работу персанальная выстава жывапісу і фатаграфіі мастака-ілюстратара, паэта Наты Алейнікавай «Мільярд шчаслівых сустрэч».
У экспазіцыі будуць паказаны фотаздымкі пары высакародных лебедзяў, паўнаводных азёр з багаццем лугавой травы і цудоўных суквеццяў. Сярод экспанатаў выставы прысутнічаюць і пейзажы жывапісу, частка якіх з’яўляецца ілюстрацыямі да кніг Наталлі Алейнікавай «Ажыццяўляюся табою…» і «Думкі ўслых…». У аўтарскіх творах шырока транслюецца міралюбнасць і дабрадзейнасць, што раскрываецца праз хараство прыроды.
На адкрыцці публіцы ў аўтарскім выкананні будуць прадстаўлены паэтычныя творы, напісаныя з чуласцю да прыроднай прыгажосці роднага краю. Займальная прэзентацыйная праграма дапаможа зарадзіцца добрым настроем.
Адкрыццё выставы 1 снежня 2023 года ў 17.30.
Выстава будзе доўжыцца па 22 студзеня 2024 года.
Аб аўтары: Алейнікава Наталля Аляксееўна — паэт, пісьменнік, мастак-ілюстратар, фатограф. Нарадзілася на Палессі, жыве ў Менску. Адукацыя вышэйшая, факультэт прыкладной псіхалогіі БДПУ ім. М. Танка. Выдадзены кнігі паэзіі «Ажыццяўляюся табою…» (у серыі «Мінскія Маладыя Галасы» Саюза пісьменнікаў Беларусі, 2018) і афарызмаў «Думкі ўслых…» (2019) з пейзажным жывапісам. Адбыўся шэраг выстаў фатаграфіі і жывапісу: выстава жывапісу «Палессе. Ажыццяўляюся табою…» (Галерэя жывапісу «Універсітэта Культуры», Палац Рэспублікі, 2019); выстаўка жывапісу «У святліцах Палесся...» (Арт-кафэ «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна», 2020); выстаўка жывапісу «Ліра асвятляе думкі…» (Дзіцячая бібліятэка №6 імя В. Віткі, 2020); выстава фатаграфіі «Краявіды Беларусі «Світанак бяжыць у азёрную хвалю…» (Бібліятэка №10 імя М. Мінковіча, 2020); выстава жывапісу і фатаграфіі «Мільярд шчаслівых сустрэч» (Бібліятэка №1 імя Л. Талстога, 2023).