Подождите, идет загрузка данных

Гэта ці не адзіны выпадак у гісторыі сусветнай літаратуры: каб у творчасці аднаго паэта, які блага валодаў мовай і ня жыў у краіне, быў пройдзены ўвесь папярэдні шлях літаратуры, ад рамантызму да мадэрнізму. Слабагруды, хворы, незразумелы бацьку і братам, на чужыне, ён у поўнай адзіноце выцягваў нованароджаную літаратуру на сусветны ўзровень. І выцягнуў.

Чытаем да сустрэчы паэму “Страцім-лебедзь” і распавядаем, як нам адкрываўся Багдановіч.

Лектар – Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг "Дзень святога Патрыка", "Гасцiнiца Бельгiя" і інш.

Месца правядзенняплатформа для правядзення анлайн-імпрэз Zoom.

Пасля аплаты мы вышлем на ваш электронны адрас спасылкуз дапамогай якой вы зможаце далучыцца да літаратурнага сняданку.

Арганізатар: Клуб интеллектуального досуга «Факультатив»

Есть вопросы?