Анонс мероприятия в Минске
Паспрабуем разабрацца ў сакраментальным школьным пытанні: дык што ж такога ёсць у вершах Янкі Купалы, што яго лічаць нацыянальным геніем? Альбо гэта проста ад безвыходнасці – маўляў, іншых жа няма? Ці заўсёды Купала пісаў пра мужыка, жнейку, жалейку і “хто там ідзе”? Хто быў зацікаўлены ў тым, каб мы і па сёння задаваліся непрыемнымі пытаннямі пра найпершага са сваіх паэтаў? А таксама даведаемся, якія творы Купалы і па сёння забаронены, а што не знойдзена, а што – не ўключана ў поўны збор твораў, а што – не трапляе школьныя падручнікі.
Лектар – Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг "Дзень святога Патрыка", "Гасцiнiца Бельгiя" і інш.
: Клуб интеллектуального досуга «Факультатив»