Подождите, идет загрузка данных

Анонс мероприятия


Дык чаму ж Купала – геній?

Паспрабуем разабрацца ў сакраментальным школьным пытанні: дык што ж такога ёсць у вершах Янкі Купалы, што яго лічаць нацыянальным геніем? Альбо гэта проста ад безвыходнасці – маўляў, іншых жа няма? Ці заўсёды Купала пісаў пра мужыка, жнейку, жалейку і “хто там ідзе”? Хто быў зацікаўлены ў тым, каб мы і па сёння задаваліся непрыемнымі пытаннямі пра найпершага са сваіх паэтаў? А таксама даведаемся, якія творы Купалы і па сёння забаронены, а што не знойдзена, а што – не ўключана ў поўны збор твораў, а што – не трапляе ў школьныя падручнікі.

Прынясем на занятак пяць вершаў Купалы, якія нам падабаюцца – і разбярэмся, ці лёгка было нам гэта зрабіць.

Вядучая сустрэчы — Ганна Севярынец — педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

Организатор:  Клуб интеллектуального досуга «Факультатив»

Есть вопросы?