Анонс мероприятия в Минске
Мастацтва Беларусі эпохі Барока сёння выклікае вялікую цікавасць, бо шмат якія яго накірункі ўяўляюць сабой арыгінальную з’яву ў еўрапейскай культуры. Напрыклад, сёння даследчыкі схільныя лічыць XVII ст. “залатым векам” беларускага іканапісу. Аднак, іх папярэднікі адзначалі “складаную палітычную абстаноўку”, якая ў той час нібыта “перашкаджала свабоднай праяве творчых сіл народа”.
На лекцыі «Пярліны беларускага Барока» мы паспрабуем разабрацца, у якім культурна-гістарычным кантэксце існавала мастацтва на нашых землях у XVII-XVIII стст.; пагаворым, чаму ў дачыненні да яго выкарыстоўваецца тэрмін “старажытнабеларускае”; даведаемся, які перыяд ахоплівае беларуская “старажытнасць”. Пазнаёмімся з выбітнымі творамі іканапісу, алтарнай скульптуры і партрэтнага жывапісу эпохі Барока.
Лектар – Станіслаў Чаус – музеязнавец, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
: Клуб интеллектуального досуга «Факультатив»