Подождите, идет загрузка данных
7c60df9070.png

Хутка вясна, адчуваеце пах свежага паветра і кветак? А пах лавандавага латэ і свежай выпечкі? Так і хочацца ўзяць у рукі планшэт і пачаць маляваць свае гісторыі.

Дык давайце ж разам адправімся ў гэтае падарожжа па ўтульных кавярнях, па сярэднявечных вулачках утульных гарадоў, падымемся ў прахалодныя Горы, спусцімся на сцяжынку ў таемны Лес.

Мяне завуць Ліза, я ілюстратар. Я заўсёды ведала, што хачу маляваць, і паспрабавала за сваё жыццё шмат тэхнік. Пастэль, каляровыя і простыя алоўкі, алей на палатне, вугаль, акварэль...

І вось я ўжо два гады малюю digital-ілюстрацыі на iPad.

На курсе Around the World: Springtime я хачу падзяліцца з вамі сваімі ведамі, як можна маляваць на гэтай неверагоднай прыладзе з дапамогай Apple Pencil.

За цэлыя 22 дні заняткаў мы з вамі:

Арганізуем сваё працоўнае месца і прааналізуем паўсядзённасць ілюстратара

Зразумеем, што такое ілюстрацыя і якія бываюць яе віды

Пазнаёмімся з праграмай Procreate і яе інтэрфейсам

Пазнаёмімся з маёй асабістай тэхнікай ілюстрацыі

Знойдзем свае фактуры і тэкстуры ў ілюстрацыі

Намалюем тэматычную раскладку

Разбярэмся, як маляваць персанажа і партрэт

Даведаемся, як манетызаваць сваю творчасць

Есть вопросы?