Купить билет на Крывiйскi гiг в Minsk | BezKassira.by
Подождите, идет загрузка данных
aad8976aed.jpeg

Pragnavit - рытуальны этна-эмбиентовый праект з Магілёва (Беларусь), медытатыўная, рытуальная музыка якога, прасякнута этна-містыцызмам. Жывыя выступы гурта, гэта інтэрпрэтацыя старажытных рытуалаў Нардычнай Крывiі-Беларусі, асэнсаваная праз уласны сакральны досвед музыкаў. Pragnavit - гэта «мёд Багоў або глыбіня, у якой крыецца касмічная Гармонія Сфер».
VK: https://vk.com/pragnavit
FB: https://vk.cc/8t8alk

Vietah - atmospheric black metal праект з Гомеля (Беларусь). Гэта цёмная музыка шэрых прыродных пейзажаў, натхнёная адзінотай. Восеньская сырасць, лясная цемра, туман сцелецца шэрымі пушынамi па пачарнелай траве, з'едлівы холад... І толькі нерухома свеціць мёртвым святлом Ветах - пастарэлая Луна.
VK: https://vk.com/the_true_vietah
FB: https://www.facebook.com/Vietah.Official

Zaklon - kryvian black metal праект з Мінска (Беларусь).
Манументальная беспрасветнасць, атмасфера паўсюднага смутку і роспачы, дзе бясконцым вiхрам паміраюць чорныя заходы, шэпчуцца цені гнілога лiсця, а ледзяныя вятры, абдымаючы, зачароўваюць тленны свет безнадзейнасцю смерці. Zaklon - гэта «Гімны безнадзейных лясоў пад паміраючым сонцам».
VK: https://vk.com/zrujnavanaja_velic
Last fm: https://vk.cc/8t9g9z

Massenhinrichtung - blackened metal гурт з Мінска (Беларусь).
Гэта вогненная музычная бура, пульсуючая струменямі цемры і меладычнымі пералівамі журбы. Музычны напрамак Massenhinrichtung эвалюцыянаваў ад больш простых форм black і pagan металічнай музыкі да канцэптуальнай творчасці на каляваенную і патрыятычна-прыродную тэматыку з выкарыстаннем розных стыляў цяжкой музыкі.
VK: https://vk.com/mssnh
FB: https://www.facebook.com/massenband

Krumkač - kryvian black metal гурт з Гомеля (Беларусь).
Непазбежная цемра схавала апошнія водбліскі памiраючага сонца, адкрываючы дзверы ў бездань ночы. Цені ад паходняў скачуць па траве, асвятляючы застылыя ў медытатыўных спевах фігуры, па-за якімi ужо чутны блiзкi тупат...
VK: https://vk.com/krumkacband
FB: https://www.facebook.com/krumkacbm/

 

VK-event: https://vk.com/kryvia2018

 

12 января
клуб "Брюгге", Minsk
Купить билет
2 февраля
клуб "Брюгге", Minsk
Купить билет
31 марта
клуб "Брюгге", Minsk
Купить билет