Wait, loading data
71c4a9bc06.png

Як гучаць сёння песні, якія спявалі беларусы дзесяткі і нават сотні год таму? Пад якія мелодыі нашыя бабулі і дзядулі танчылі і працавалі, жаніліся і святкавалі, нараджаліся і паміралі?

14 лістапада адзін з лепшых фолк-гуртоў Беларусі Vuraj прадставіць сольную праграму на аснове традыцыйных беларускіх спеваў. Вы пачуеце абсалютна новыя творы і лепшае з дыскаграфіі гурта. Як заўжды, народныя песні прагучаць у адметным "вурайскім" стылі, які спалучае элементы мноства напрамкаў - ад року да класікі. Толькі жывы гук!

Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч так сказаў пра апошні альбом гурта: "Гэта такі гуд беларускай зямлі, ад якога мурашы бягуць па спіне."

Пра гурт

Vuraj (Вý-рай) - Менскі фолк-фьюжн гурт, які надае традцыцйнай музыцы яскравае свежае гучанне праз спалучэнне стыляў. Музыканты збіраюць народныя песні ў экспедыцыях і надаюць ім новае жыццё.

Лаўрэаты прэмій “Героі Году” ад Tuzin.fm за ўнёсак у беларускую музыку, і за лепшы фолк-альбом па версіі experty.by 

Канцэрт адбудзецца 14.11 ў клубе Брюгге (Партызанскі пр-т 6а), пачатак а 19.00. Квіткі ад 9 рублёў можна набыць на bezkassira.by

Даведкі па тэлефоне: +375 (29) 117-62-17

 

Больш інфармацыі ў суполках гурта: 

https://www.facebook.com/vurajband/

https://vk.com/vurajband

https://www.instagram.com/vurajband/