Event the event в Minsk
Калі дзіця штодня атрымвае абед, гэта яшчэ не значыць, што маці пра яго клапоціцца. І калі ў кватэры, дзе ён жыве, шэсць ці сем пакояў, гэта яшчэ не значыць, што ў яго ёсць сям'я і сапраўдны дом. І калі яго жыццем не цікавяцца….
Аднойчы старэйшая сястра Эрыкі – чатырнаццацігадовая Ільза – надзела чырвонае паліто і сказала, што пойдзе купіць сшытак у лінейку. Гэта быў апошні раз, калі Эрыка бачыла сястру. Дзяўчынка збегла з дому. Яна прыносіла шмат клопатаў сваім і без таго вечна занятым бацькам. Здаецца, яны не вельмі хвалююцца пра зніклую дачку… Эрыка даведалася, што яны хочуць здаць Ільзу ў прытулак, калі тая вернецца. ”Таму што немагчыма больш несці адказнасць “– так яны кажуць… А хто тады павінен несці адказнасць? І што гэта такое?..
Эрыка баіцца, што Ільза сапраўды не вярнецца. Яна любіць сястру і не хоча, каб тая трапіла ў прытулак. Дзяўчынка захоўвае маўчанне ў адказ на настойлівыя пытанні бацькоў: яна ведае праўду, але нічога ім не скажа. Магчыма, калі ёй будзе чатырнаццаць, яна таксама збяжыць…
“Я ўсе напішу, хоць і не ведаю, з чаго пачаць" – прызнаецца Эрыка. І сапраўды, паспрабуй разбярыся ў гэтым няпростым жыцці, калі ты – падлетак, а дарослыя, здаецца, заблыталіся яшчэ мацней. Як атрымалася так, што Ільзе, старэйшай сястры Эрыкі, стала невыносна жыць дома? І – самае галоўнае – куды яна збегла?
Отзывы о спектакле:
Алесь Зяневіч
Учора хадзіў на прэм'еру спектакля Тэатра І. «Ільза». З кожным спектаклем гэтага дзіўнага калектыву я чарговы раз пераконваюся, што гэта адзін з самых яскравых і выбітных тэатральных калектываў нашай краіны. Дзеці і падлеткі іграюць для дарослых спектаклі пра дзяцей і падлеткаў. Не, не іграюць . Яны пражываюць свае ролі на сцэне, цалкам пераўвасабляючыся ў сваіх герояў. Пранізліва, да болю шчыра. Кожны раз у фінале ў мяне перахапляе дыханне. Учорашні спектакль - не выключэнне.
Вольгі Бабковай
ВАРТА
Чалавеку патрэбны чалавек. Але чалавек любячы, гатовы зразумець, а часам проста ўважліва выслухаць. Асабліва патрэбны, калі табе – 14 (хаця і ва ўсе іншыя гады таксама).
Але ж дзе знайсці такіх людзей?
Ва ўласнай сям’і.
А калі бацькі зусім не сябры табе…?
Але ёсць сястра.
Жыццё у доме робіцца ўсё больш невыносным... Што рабіць ?
Аднойчы чатырнаццацігадовая Ільза – надзела чырвонае паліто і сказала, што пойдзе купіць сшытак у лінейку. Гэта быў апошні раз, калі малодшая сястра Эрыка бачыла сястру.
Нядаўна адбылася прэм’ера вельмі адметнага спектакля Тэатра І “Ільза” паводле аповесці аўстрыйскай дзіцячай пісьменніцы Крысціны Нёстлінгер. Урэшце, усе спектаклі гэтага незвычайнага калектыву незабыўныя. Дзеці іграюць саміх сябе. Не іграюць – жывуць на сцэне. Шчыра, дзёрзка і пяшчотна.
Сцэнаграфію да спектакля зрабіў цудоўны Макс Лагун.
27 верасня спектакль можна будзе ўбачыць на сцэне ДК Ветэранаў на вуліцы Янкі Купалы, 21.
Працягласць дзеі – 1 гадзіна.
Ці магчыма за гэты час наноў пабудаваць Дом?