BezKassira.by uses cookies to work and improve the service. Read more about this on the cookie information page (файлах cookie). By clicking "I ACCEPT" or continuing to use our site, you agree that we may place cookies.Accept
23 сакавіка (субота) з сольным канцэртам у клюбе «Графіці» выступіць Раман Волазьнеў, які трапіў у фінал «Засьпявай-5» зь песьняй «Салёныя сны» на словы Мікіты Найдзёнава. Адмысловыя госьці канцэрту - Naviband.
21-гадовы Раман Волазьнеў трапіў у фінал «Засьпявай-5» зь песьняй «Салёныя сны», якую стварыў адмыслова для конкурсу. Словы належаць Мікіту Найдзёнаву, якога выканаўца добра ведае ўжо некалькі гадоў, але ўпершыню зьвярнуўся да ягонай беларускамоўнай паэзіі: «Гэты верш Мікіты мне падаўся нейкім асаблівым, не такім, якім я прызвычаіўся бачыць ягоную творчасьць. І музыка па прачытаньні гэтага твору нарадзілася ў мяне ў лічаныя хвіліны».
Раман зь Менску, цяпер вучыцца ў Расейскім інстытуце тэатральнага мастацтва (ГИТИС) у Маскве. На сцэне ён з 10 гадоў, станавіўся пераможцам і ляўрэатам розных дзіцячых конкурсаў, але разглядае сваю дарослую кар’еру асобна ад дзіцячай. Яна пачалася летась з сынглу «Остановись», а пры канцы лета 2018 году Раман выдаў дэбютны альбом.
У ягоную падтрымку свой сэт у гэты вечар зайграе Naviband, якія некалі таксама сталі пераможцамі «Засьпявай» (2015).